Прэм'ера: Купальскае відэа "Маці" ад The Superboyz
Беларуская каманда The Superboyz, у склад якой уваходзяць музыкі гуртоў J:морс, "Леприконсы", "Крамбамбуля", а кіруе ёй басіст і вакаліст Алесь-Францішак Мышкевіч, выпусціла кліп на песню "Маці". Прымеркавалі музыкі яго да Купалля, якое ў некаторых рэгіёнах Беларусі адзначаецца ў ноч з 6 на 7 ліпеня.
Рэжысёрам роліка выступіў дырэктар гурта Руслан Старыкоўскі. У відэа распавядаецца эратычная гісторыя, якая здараецца падчас Купалля.