Прэзентацыя на Еўрарадыё: веснавыя "Кошки" ад Ride Too Slow
Гурт Ride Too Slow прадстаўляе на Еўрарадыё сінгл "Кошки". Па словах фронтмэна Мікалая Сапунова, трэк быў запісаны яшчэ паўтара года таму, але потым "паляцеў" жорсткі дыск і ўзнавіць запіс атрымалася толькі гэтай зімой.
"Гэта ўспамін з дзяцінства, калі ўжо сонца свеціць праз вокны ў пад'ездзе, а ты бяжыш па лесвіцы на пяты паверх, у нас кватэра прама пад выхадам на гарышча", — распавядае пра эмоцыі, якія выклікае песня, Сапуноў і дадае: "А "Кошки" таму, што я люблю кошак".
Амаль год Ride Too Slow адпачывалі — кожны займаўся сваімі праблемамі. Цяпер, сцвярджае Коля, гурт прачнуўся і спрабуе дарабіць новы альбом.