Прэзентацыя: песня "Врата Шаолиня" ад гурта "Нагуаль"
Гурт "Нагуаль" прадстаўляе новы трэк пад назвай "Врата Шаолиня". Ён вырас з музыкі для лялечнага спектакля “Евангелле ад Іуды” рэжысёра Аляксея Ляляўскага па матывах рамана Уладзіміра Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні". Музыку да п'есы напісаў лідар "Нагуаля" Леанід Паўлёнак.
"Была задума, каб у музыцы прысутнічалі цытаты з сучасных маргінальных музычных “прарокаў”, якія стаяць паміж сусветамі і бесперапынна шукаюць сэнс быцця, — па-філасофску разважаюць музыкі "Нагуаля". — Адзін з такіх герояў — брытанскі гурт The Tiger Lillies. Музычная цытата з іх песні стала асновай кампазіцыі. У тэксце — Караткевіч, Брэйгель, Босх і бязлітаснае жыццё. "Так хацеў быць добрым, што прыйшлося махаць мячом", — мы пра гэта".