Пяскоў: для нас не існуе тэмы Крыма, але Пуцін гатовы сустрэцца з Зяленскім

Дзяржсцягі Расіі і Украіны / Ілюстрацыйнае фота
Дзяржсцягі Расіі і Украіны / Ілюстрацыйнае фота

Для Расіі не існуе тэмы Крыма, таму гэты "рэгіён Расійскай Федэрацыі" не можа быць тэмай перамоў Масквы і Кіева. Аднак Уладзімір Пуцін гатовы правесці сустрэчу з Уладзімірам Зяленскім.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў у інтэрв'ю тэлеканалу "Россия 1", паведамляе РИА Новости. 

Галоўнай тэмай такой магчымай сустрэчы Пяскоў назваў нармалізацыю двухбаковых адносін, якія варта "па ідэі, вядома, выпраўляць".

Са свайго боку міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў, што Кіеў гатовы да сустрэчы двух прэзідэнтаў, паведамляе "Інтэрфакс-Украіна".

"Мы не хаваемся ад такой сустрэчы і гатовыя да яе, але ў нас узнікае ўражанне, што расійскі бок пастаянна знаходзіць адгаворкі, каб яе пазбегнуць", — сказаў Кулеба ў інтэрв'ю тэлеканалу "Інтэр" у нядзелю.

Украінскае кіраўніцтва лічыць Крым неад'емнай часткай Украіны і абвінавачвае Расію ў парушэнні шэрага дамоў, у тым ліку Будапешцкага мемарандума. Пасля анексіі Крыма Расіяй адносіны паміж дзвюма краінамі былі замарожаныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі