Раман Жыгараў з гурта Akute і Андрусь Такінданг сталі “творчымі работнікамі”

Раман Жыгараў з гурта Akute і Андрусь Такінданг сталі “творчымі работнікамі”

Раман Жыгараў з гурта Akute і мастак Андрусь Такінданг з гурта "Рэха" атрымалі статус творчых работнікаў. Такое рашэнне прыняла экспертная камісія пры Міністэрстве культуры, пасяджэнне якой адбылося тыдзень таму. Андрусь Такінданг, музыка і мастак, "прайшоў" камісію як мастак, Раман Жыгараў — як кампазітар. 


Падчас сустрэчы з экспертамі, у лік якіх уваходзяць беларускія тэатральныя і музычныя дзеячы, пісьменнікі і мастакі, Раман Жыгараў дэманстраваў партытуры і запіс сваіх песень, камісія таксама зачытвала рэцэнзіі крытыкаў на альбомы Akute, а Такінданг знаёміў "журы" са сваімі карцінамі.

"Цяпер хоць чалавекам стаў", — рэагуе жартам на віншаванне Еўрарадыё Такігданг.

Адзначым, што статус творчых работнікаў або сяброўства ў творчых саюзах вызваляюць ад выплаты падатку на дармаедства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі