Расіяне выкарысталі папераджальнае кіданне бомбаў перад брытанскім эсмінцам

Расіяне выкарысталі папераджальнае кіданне бомбаў перад брытанскім эсмінцам

Расіяне выкарысталі папераджальнае кіданне бомбаў перад брытанскім эсмінцам Defender. Інцыдэнт адбыўся ў Чорным моры каля Севастопаля (каля акупаванага Расіяй Крыму). Па версіі Мінабароны РФ, эсмінец парушыў мяжу на тры кіламетры і не рэагаваў на папярэджанні. Таму расійскі памежны вартавы карабель адкрыў папераджальную стральбу, а далей ужо Су-24М выканаў папераджальнае кіданне бомбаў па курсе руху эсмінца краіны NATO. Пасля гэтага Defender змяніў курс.

Брытанскі эсмінец удзельнічаў у манеўрах у Чорным моры ў рамках сумесных вучэнняў Вялікабрытаніі, ЗША і Украіны.

Ваеннага аташэ амбасады Вялікабрытаніі ў Расіі выклікалі ў Мінабароны РФ.

Пазней Мінабароны Вялікабрытаніі паведаміла ў Твітары, што ніякага абстрэлу эсмінца не было. Карабель, як заяўляецца, ішоў ва ўкраіскіх тэрытарыяльных водах. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі