Расіяне знішчаюць масты на Херсоншчыне, загінуў калабарант Страмавусаў

Адзін з падарваных мастоў / t.me/zsuwar
Адзін з падарваных мастоў / t.me/zsuwar

Расіяне падрываюць усе масты на Херсоншчыне на правым беразе Дняпра. Дарадца старшыні Херсонскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Хлань мяркуе, што такім чынам яны спрабуюць замарудзіць прасоўванне Узброеных сіл Украіны. Таксама яны рыхтуюць сабе адыход, робяць усё магчымае, каб "гэта быў не абсалютны правал фронту, а каб выглядала нібыта як планавае адступленне ад лініі фронту", піша hromadske.ua.

Чакаецца, што расійскія войскі ў бліжэйшы час могуць адступіць за Днепр. У шэрагу населеных пунктаў, дзе праходзіць фронт, расійскіх вайскоўцаў ужо няма. Некаторыя расійскія "ваенкары" пішуць, што будзе аб'яўлена і пра сыход з Херсона.

Расійскія крыніцы паведамляюць пра "гібель у ДТЗ" вядомага калабаранта 45-гадовага Кірыла Страмавусава, які быў намеснікам кіраўніка акупацыйнай расійскай адміністрацыі Херсонскай вобласці. Ён запомніўся неадназначнымі заявамі і відэаролікамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі