Акрамя Бяляцкага і Стэфановіча Беларусь дала Літве яшчэ шэсць запытаў

Паводле інфармацыі Міністэрства юстыцыі Літвы, сёлета розныя беларускія ведамствы значна актывізавалі паляванне на фінансавыя звесткі. За першае паўгоддзе было атрымана восем такіх запытаў, хоць летась за той жа перыяд — толькі адзін, паведамляе партал DELFI.


З васьмі сёлетніх запытаў Мінюст задаволіў два — наконт праваабаронцаў Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча. Літоўскія чыноўнікі не кажуць, ці астатнія шэсць запытаў тычыліся беларускіх апазіцыянераў і грамадскіх дзеячаў. 


Нагадаем, што сёння польскі Генпракурор паведаміў пра адстаўку двух чваіх падначаленых, якія перадалі рахункі Бяляцкага афіцыйнаму Мінску. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі