Беларускія футбалісты адмовіліся ад спарынгу з грэкамі

На думку галоўнага трэнера беларускай каманды Георгія Кандрацьева, такі спарынг немэтазгодны, перадае "Прессбол". Справа ў тым, што чэмпіянат Расіі сканчаецца 13 траўня. Пасля гэтага гульцоў, у тым ліку і беларускіх легіянераў, адпусцяць у адпачынак. У такой сітуацыі ім будзе складана падтрымліваць належную форму на працягу двух з паловай тыдняў.  А вось грэкі, якія рыхтуюцца да EURO-2012, да таго часу набяруць аптымальную форму.

Беларуская федэрацыя футболу спрабуе знайсці больш простага спарынг-партнёра, прычым на фіксаваныя даты — 5 ці 8 чэрвеня.