Будзімір: Сітуацыя, супраць якой я пратэстую, стала горшай

Блогер Будзімір (Зміцер Галко) працягвае галадоўку ўжо 17-ы дзень. Нагадаем, ён галадае на знак салідарнасці з палітвязнем Мікітам Ліхавідам, патрабуе адмены прысуду — 3,5 года калоніі строгага рэжыму. Еўрарадыё пагутарыла з Будзімірам у жывым эфіры.

Сёння вечарам мяркуе выйсці з галадоўкі 49-гадовы жыхар Оршы Сяргей Малалеткін. Ён пратэставаў супраць прысудаў удзельнікам акцыі 19 снежня. Але ён ад пачатку заявіў, што будзе галадаць толькі 15 сутак. Будзімір жа ніякімі тэрмінамі сваю акцыю не абмяжоўваў. Але маці палітвязняў у дасланай яму тэлеграме просяць спыніць галадоўку.

"Апроч інфармацыйнага фону прынцыпова нічога не змянілася. Нават стала горш сітуацыя, супраць якой я пратэставаў. Таму я яшчэ рашэння не прыняў, буду думаць", — кажа Будзімір.

Сёння яго мусіць агледзець лекар. Але стан здароўя, адзначае блогер, не будзе галоўным пры вырашэнні спыняць галадоўку ці працягваць.

Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі