Двух рабочых насмерць засыпала зямлёй пад Гродна
Яны пракладалі каналізацыйныя трубы недалёка ад чыгуначнай станцыі Аульс.
У траншэю глыбінёй каля 6 метраў абваліўся земляны насып. У выніку няшчаснага выпадку загінулі двое рабочых, 1958 і 1982 гадоў нараджэння.
Першапачаткова рабочых спрабавалі раскапаць пры дапамозе двух экскаватараў. Пасля выратавальнікі працягнулі разбіраць завал уручную. Акалічнасці здарэння высвятляюцца.