Дзмітрыеў: Фядуту вызвалілі, бо пачаўся палітычны гандаль

Аляксандар папрасіў журналістаў не турбаваць яго да панядзелка. Андрэй Дзмітрыеў распавёў, што Аляксандар выглядае вельмі бадзёра, паведамляе Радыё Свабода.

"Ён з гумарам распавядае пра тыя насамрэч жудасныя месяцы, праведзеныя ў СІЗА КДБ. Адпусціў вусы. Карацей, як быў дзекабрыстам, так ім і застаўся", - распавёў Дзмітрыеў.

Андрэй Дзмітрыеў мяркуе, што ўлады Аляксандра Фядуту вызвалілі менавіта цяпер, таму што пачынаюць палітычны гандаль з Эўропай і ЗША.

"Яго вызвалілі, бо пачаўся палітычны гандаль і ў межах яго перакваліфікавалі справу, адпусцілі Анатоля Лябедзку, цяпер Фядуту. Гэта такая дэманстрацыя, што, мабыць, не ўсё так жорстка, могуць быць паляпшэнні. Улада дамаглася таго, што змяніўся фокус размовы. Калі спачатку была размова аб тым, што трэба ўсіх вызваліць і зняць абвінавачанні, то сёння мы ўжо рады, што людзі пад падпіску выходзяць на свабоду і тое, што артыкулы перакваліфікоўваюцца. І гэта ўжо ўяўляецца прагрэсам, хаця насамрэч сітуацыя прынцыпова не мяняецца", - распавёў Дзмітрыеў.

фота: Белсат.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі