Антона Сурапіна не вызвалілі, але абвінавачанне не выставілі

На які тэрмін — пакуль невядома. Абвінавачанне не выстаўлялася. Пра гэта стала вядома са слоў маці Антона Сурапіна. Яна паразмаўляла з адвакаткай, якую ў панядзелак у КДБ выклікаў следчы. Вядома, што Антон не скардзіцца на здароўе, просіць маці не хвалявацца, перадае прывітанні. У яго камеры ёсць тэлевізар.

Нагадаем, Антона Сурапіна падазраюць у спрыянні перасячэнню мяжы Рэспублікі Беларусь групай асобаў. Яго затрымалі 13 ліпеня, праз 9 дзён пасля палёту шведскага самалёта, які прывёз у нашу краіну “цацачны дэсант”. Сурапін быў адным з першых, хто апублікаваў фота мядзведзікаў з Івянца. Па гэтай жа справе КДБ затрымала сталічнага рыэлтара Сяргея Башарымава. Ён знаходзіцца за кратамі ад вечара 6 ліпеня.

Юрыст Гары Паганяйла кажа, што беларускае заканадаўства дазваляе затрымліваць людзей і больш як на 10 дзён. Але ў тых выпадках, калі чалавек падазраецца ў тэрарызме альбо іншых асабліва цяжкіх злачынствах. Аднак ніяк не па падазрэнні ў саўдзеле ў перасячэнні мяжы групай асобаў. Праўда, у следчых ёсць спосаб абысці гэтае абмежаванне, кажа Паганяйла. І прыводзіць прыклад сітуацыю з лідарам АГП Анатолем Лябедзькам, які паўгода праседзеў у “амерыканцы”, а абвінавачанняў так і не дачакаўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі