Суд над праваабаронцам Валянцінам Стэфановічам пройдзе 2 снежня

Пра гэта праваабаронца паведаміў агенцтву БелаПАН. Нагадаем, што судовы разгляд павінен быў пачацца яшчэ 15 лістапада. Аднак па сямейных абставінах Стэфановіч не мог прыйсці на яго. Таму па яго просьбе працэс быў перанесены.

Нагадаем, падатковая хоча спагнаць са Стэфановіча больш за 40 мільёнаў рублёў. Гэта нібыта ўтоены падатак, а таксама пяня. Сума разлічаная з замежных рахункаў праваабаронцы. Інфармацыю пра іх Беларусі перадалі літоўскія чыноўнікі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі