Змітра Дашкевіча 7 лістапада могуць прывезці ў Гродзенскую турму

У якой менавіта, было невядома. Сам лідар "Маладога фронту" (зарэгістраванага ў Чэхіі) меркаваў, што яго адправяць у гродзенскую турму. Відаць, так і атрымаецца.

Вось што распавяла Еўрарадыё нявеста Змітра, намесніца старшыні "Маладога фронту" Наста Палажанка:
121106_palazanka.mp3
"З'явілася такая інфармацыя. У Гародні Алесю Кіркевічу, каторы штодня ходзіць у гэтую турму, сёння адказалі, што Зміцера пакуль няма, але яны ведаюць, што 7 лістапада цягам дня ён прыбудзе. Значыць, ён цяпер у дарозе, а дзе, яны не ведаюць, таму што карткі да іх прыходзяць толькі непасрэдна разам са зняволенымі".


Нагадаем, што маладафронтаўцаў Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава затрымалі акурат напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў — 18 снежня 2010 года. Іх абвінавацілі ў хуліганстве. Дашкевіча асудзілі на два гады зняволення, Лобава — на чатыры. Аднак гэтым летам палітвязню прысудзілі яшчэ год турмы. 

Калі не будзе новых прысудаў, Дашкевіч мусіць выйсці на волю 28 жніўня 2013 года.

Палітвязень Зміцер Дашкевіч напісаў адкрыты ліст у Генпракуратуру

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі