Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава пачнуць судзіць 22 сакавіка
Працэс над лідарамі "Маладога фронту" ў судзе Маскоўскага раёна Мінска адсунуты на адзін дзень — раней ён быў прызначаны на 21 сакавіка.
Справу старшыні "Маладога фронту" Змітра Дашкевіча і яго паплечніка Эдуарда Лобава будзе разглядаць суддзя Алена Шылько. Маладафронтаўцаў вінавацяць у злосным хуліганстве (арт. 339 Крымінальнага кодэкса), ім пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".