“Рок за жыццё”: фота і поўнае відэа канцэрта

“Рок за жыццё”: фота і поўнае відэа канцэрта

8 кастрычніка беларускія музыкі сыгралі вялікі канцэрт супраць смяротнага пакарання. У межах акцыі “Рок за жыццё” ў мінскім клубе Re:Public выступілі гурты "Дай дарогу!", Re1ikt, "Мутнаевока", :B:N:, Sciana і "Тлушч".

Фестываль "Рок за жыццё", прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца 10 кастрычніка і заснаваны Сусветнай кааліцыяй супраць смяротнага пакарання — аб'яднаннем прафсаюзаў, мясцовых і рэгіянальных органаў улады, юрыдычных асацыяцый, а таксама праваабарончых арганізацый з мэтай паўсюднай забароны на гэты від вышэйшай меры пакарання. Прыхільнікі руху выступаюць супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння, незалежна ад характару злачынства, характарыстык злачынцы і спосабу, якім дзяржава пазбаўляе жыцця асуджанага. Смяротнае пакаранне парушае права на жыццё, абвешчанае ў Сусветнай дэкларацыі правоў чалавека.

Беларусь дагэтуль застаецца адзінай еўрапейскай краінай, якая прымяняе смяротнае пакаранне. Паводле звестак праваабаронцаў, за апошнія дваццаць гадоў у краіне пакарана больш за 400 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі