Сабаленка і Азаранка змогуць выступіць на Алімпіядзе і ў парным разрадзе

Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка

Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка / gettyimages.at

Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка змогуць выступіць на Алімпіядзе ў Парыжы не толькі ў адзіночным разрадзе, але і ў парным. Пра гэта стала вядома з ліста Міжнароднай федэрацыі тэніса, які атрымаў Reuters. У ім паведамляецца, што беларускія і расійскія тэнісісты атрымалі права выступіць на Алімпійскіх Гульнях у якасці "індывідуальных нейтральных спартсменаў" і ў парным разрадзе. Склад пары вызначыцца "на аснове індывідуальных вынікаў нейтральных удзельніц у турах (вымяраных рэйтынгам), але не вынікаў іх краіны".

Паводле рэйтынгу ўмовам алімпійскага адбору адпавядаюць толькі дзве беларускія тэнісісткі. Як піша "Прессбол", тэарэтычныя шанцы на Парыж-2024 захоўвае і Аляксандра Сасновіч (97-я ракетка свету), якая можа прасунуцца ў запаветны пул пасля выключэння з яго адмоўнікаў, траўмаваных і г. д.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі