Самалёты "Белавія" будуць часова аблятаць Іран і Ірак
![Самалёты "Белавія" будуць часова аблятаць Іран і Ірак](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/sam_8657.jpg.webp?itok=j5Pt7Nvr)
Самалёты "Белавія" будуць часова аблятаць тэрыторыю Ірана і Ірака, інфармуе прэс-служба авіякампаніі. Прычына — трагедыя, якая здарылася з Boeing-737 Міжнароднай авіякампаніі Украіны, які пацярпеў катастрофу пад Тэгеранам, загінулі 176 чалавек. Такія рашэнні ў мэтах бяспекі прымаюць і іншыя авіякампаніі.
Адзіны рэйс (чартарны), які "Белавія" выконвае над тым рэгіёнам — "Мінск — Дубай". Самалёт лятае раз на тыдзень. Бліжэйшы рэйс запланаваны на пятніцу, 10 студзеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.