СБУ: Ёсць доказы ўтойвання баевікамі “чорных скрыняў” “Боінга” (відэа)
Служба бяспекі Украіны апублікавала на сервісе youtube запіс тэлефоннай размовы данецкіх сепаратыстаў.
Паводле СБУ, гэтая размова адбылася 18 ліпеня паміж камандзірам батальёна баевікоў “Усход” Аляксандрам Хадакоўскім і нейкім “супрацоўнікам МНС” ДНР, якога называюць Аляксеем. Размова вялася пра “чорныя скрыні” з “Боінга”.
У часе гэтай размовы Хадакоўскі адзначае: “Вельмі аператыўна даведайся. Тэрмінова! Масква цікавіцца наконт таго, дзе скрыні… Лёс “чорных скрыняў” цікавіц перадусім. Яны павінны быць пад нашым кантролем”.
Паводле СБУ, у размове з іншым “супрацоўнікам МНС” Андрэем ён кажа: “У мяне да вас просьба. Гэта не мая просьба. Нашых таварышаў “на гары” вельмі цікавіць лёс “чорных скрыняў”. Гэта маецца на ўвазе па Маскве”. Таксама Хадакоўскі адзначыў: усё, што знаходзяць (на месцы падзення самалёта), не павінна трапіць у “чужыя рукі”.
Фота: REUTERS