Сенатар-русафіл: хто кіруе новай "партыяй улады" Беларусі
Алег Раманаў / t.me/MinobrofBelarus
"Белая Русь" 18 сакавіка афіцыйна абвесціла пра пераўтварэнне ў "партыю ўлады". Некалькі фактаў пра старшыню арганізацыі Алега Раманава.
Па адукацыі біёлаг, але звязаў дзейнасць з філасофіяй і гісторыяй. У навуковых працах і публічных выступах прасоўвае “усходнеславянскую цывілізацыю”. Выступае за “рускі свет”, але пры гэтым лаяльны Лукашэнку, дзякуючы чаму трапіў у 2019-м у Савет Рэспублікі.
У 2021-м Раманава накіравалі рэктарам у Полацк, фактычна ён праводзіў ва ўніверсітэце чысткі. Потым быў “адзінагалосна абраны” старшынёй “Белай Русі”.
Сярод апошніх гучных заяў Раманава – пра неабходнасць змагання са “скажэннямі гісторыі” і выступы з заклікам заканадаўча абараняць “традыцыйныя каштоўнасці”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.