Сепаратысты пачнуць выдаваць пашпарты ДНР на наступным тыдні

Паводле яго словаў, на наступным тыдні будзе прызначаны міністр юстыцыі ДНР і пачнецца выдача пашпартоў па аналогіі з дакументамі аб рэгістрацыі шлюбу. Апроч таго, жыхарам часткі Данбасу, захопленай сепаратыстамі ДНР, паабяцалі, што там неўзабаве пачне працаваць пошта, якая зоймецца выдачай пенсіяў. А міністэрства фінансаў самаабвешчанай рэспублікі пачне збіраць падаткі.

Захарчанка не выключае ператварэнне ДНР у мульцівалютную зону — там будуць хадзіць грыўня, расійскі рубель, еўра і долар, перадаюць расійскія інфармагенцтвы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі