Ізраіль нанёс удар па цэнтры Бейрута, ёсць загінулыя

Пашкоджаны будынак у Бейруце

Пашкоджаны будынак у Бейруце / Reuters

Ізраіль у чацвер раніцай нанёс удар па цэнтры Бейрута, вядома аб шасці загінуўшых. Гэта дадзеныя міністэрства аховы здароўя Лівана. Reuters са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што моцна пашкоджаны і гарэў будынак каля парламента. Тры ракеты таксама трапілі ў паўднёвы прыгарад Бейрута, дзе на мінулым тыдні быў забіты лідэр "Хезбалы" Хасан Насрала.

Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) заклікала жыхароў ліванскіх вёсак, якія пакінулі свае дамы, пакуль не вяртацца. У сераду стала вядома, што падчас наземнай аперацыі на поўдні Лівана загінулі восем ізраільскіх салдат. Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху ў сваім відэазвароце сказаў: "Мы знаходзімся ў разгары цяжкай вайны супраць "Восі зла" Ірана, якая хоча нас знішчыць, але гэтага не адбудзецца, таму што мы будзем разам і з Божай дапамогай пераможам".

Міністэрства аховы здароўя Лівана паведаміла, што за апошнія 24 гадзіны ў выніку ізраільскіх авіяўдараў у паўднёвых і цэнтральных раёнах краіны загінулі сама меней 46 чалавек.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што не падтрымае ізраільскі ўдар па ядзерных аб'ектах Ірана ў адказ на яго атаку балістычнымі ракетамі, і заклікаў Ізраіль дзейнічаць "прапарцыйна". Лідэры краін Вялікай сямёркі выказалі "сур'ёзную занепакоенасць" крызісам на Блізкім Усходзе. Яны лічаць, што дыпламатычнае рашэнне ўсё яшчэ магчымае. Кітай заклікаў Савет Бяспекі ААН прыняць "тэрміновыя меры" па дээскалацыі сітуацыі на Блізкім Усходзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі