Сергеенка сцвярджае, што дэпутатаў ПП запрасілі назіраць за выбарамі ў ЗША
Ігар Сергеенка
Прадстаўнікоў афіцыйнага Мінска запрасілі ўзяць удзел у назіранні за выбарамі ў ЗША, сцвярджае старшыня Палаты прадстаўнікоў Беларусі Ігар Сергеенка. Пра гэта ён заявіў у эфіры Беларускага тэлебачання.
"Літаральна нядаўна нам, здавалася б, у гэты няпросты час паступіла запрашэнне прыняць удзел у назіранні за выбарамі ў Злучаных Штатах Амерыкі, Малдовы, за парламенцкімі выбарамі ў Грузіі. Паглядзім, як гэта будзе развівацца", — сказаў Сергеенка.
Нагадаем, летам павераны ў справах Беларусі ў ЗША Павел Шыдлоўскі казаў пра тое, што Беларусь гатовая да канструктыўнага ўзаемадзеяння з Вашынгтонам. На той момант ён адзначыў, што пакуль дыялог не атрымліваецца, але дадаў, што "мы не губляем надзею на лепшае".
Выбары прэзідэнта ЗША пройдуць 5 лістапада.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.