“Шахцёр” і “Гомель” здзейснілі сямейны футбольны трансфер

“Шахцёр” і “Гомель” здзейснілі сямейны футбольны трансфер. Браты Павел і Дзмітрый Платонавы, якія ў леташнім чэмпіянаце Беларусі па футболе гулялі за салігорскі “Шахцёр”, наступны сезон пачнуць у горадзе над Сожам. Як паведамляе газета “Прессбол”, кантракт паміж клубам і футбалістамі разлічаны да канца першага круга першынства. Нагадаю, па выніках мінулага сезону “Гомель” пакінуў вышэйшую лігу.