Шэсць жыхароў Мазыра апынуліся на вуліцы праз неаплачаную камуналку (відэа)

Шесть жителей Мозыря оказались на улице из-за неоплаченной коммуналки (видео)

За першае паўгоддзе гэтага года шэсць мазырчан  аказаліся без даху над галавой. Прычынай стала неаплачаная камуналка. Як паведамляе tkm.by, як правіла, даўжнікі ігнаруюць квітанцыі ад аднаго да трох месяцаў. Потым інфармацыя пра іх паступае ў пракуратуру, РАУС і аддзел адукацыі. Даўжнікам выезд за мяжу абмяжоўваюць.

Па стане на 1 ліпеня запазычанасць да трох месяцаў па раёне склала больш за 70% ад агульнага доўгу насельніцтва. У грашовым выражэнні гэта прыкладна 60 000 рублёў. Спецыялісты мяркуюць, што сітуацыя пагоршылася, калі ў квітанцыі ўнеслі абавязковую плату за вываз смецця. Сума налічваецца нават на тыя кватэры, дзе ніхто не жыве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі