Штрафы ў Беларусі вырастуць на 30%
1 кастрычніка базавая велічыня павышаецца да 130 тысяч рублёў.
Адпаведна вырастуць штрафы за безбілетны праезд, за парушэнне правілаў дарожнага руху. Пастанова №842 пра павышэнне базавай велічыні прынятая Саўмінам 26 верасня.
Прэс-сакратар Саўміна Вольга Доўгая тлумачыць Еўрарадыё, што ўсе нормы, якія залежаць ад базавай, таксама вырастуць.
Доўгая: “Калі павышаецца базавая, згодна з КаАП, павышаюцца і штрафы за безбілетны праезд у грамадскім транспарце, парушэнне правілаў дарожнага руху і гэтак далей”.
Акрамя таго, ад базавай велічыні залежаць памеры дапамогі для безпрацоўных, стыпендый, прэмій, надбавак і штрафаў у сверы працоўнага заканадаўства.
Папярэдні раз базавая велічыня вырасла 1 красавіка 2012 года — з 35 тысяч да 100 тысяч рублёў.
Фота — onliner.by