Следчы: у Беларусі можна сфальсіфікаваць любую справу і выйграць яе ў судзе

Былы следчы з Жодзіна, Андрэй Пыжык, які ўцёк за мяжу, выказвае занепакоенасць якасцю следства ў краіне, якое, паводле ягоных словаў, дазваляе звінаваціць любога ў чым заўгодна.

Еўрарадыё: На мінулым тыдні прайшлі суды над анархістамі. На судах анархісты казалі пра тое, што на іх ціснулі. Хто аказвае гэты ціск і прымушае даваць такія паказанні?

Пыжык: "Што тычыцца ціску, то ў праваахоўных органаў гэтая справа паўсядзённая. На жаль, у гэтым нічога дзіўнага няма. Ціснуць у першую чаргу аператыўныя супрацоўнікі, якія такім чынам падымаюць раскрывальнасць злачынстваў. Усё гэта робіцца або на замову, або з мэтай проста раскрыць злачынства, праявіць сябе для дадатковага заробку, звання".

 Еўрарадыё: А каго могуць замовіць, любога грамадзяніна? Чым трэба займацца, кааб на цябе пачалі фабрыкаваць справу?

Пыжык: "У першую чаргу гэта тычыцца апазіцыі. Гэта могуць быць і нейкія эканамічныя злачынствы".
Еўрарадыё: Ці можа следчы, пракурор, суддзя адмовіцца выконваць такую замову?
Пыжык: "Тэарытычна, канешне, можа. Выбар застаецца за ім, але гэта можна зрабіць на першапачатковай стадыі. Пасля ён будзе заменены на асобу, якая ўжо не адмовіцца. Але ціснуць з усіх бакоў, асабліва на асобаў, якія ўжо былі "запэцканыя".
Еўрарадыё: На вашую думку, як праводзілася справа анархістаў? І як праводзіцца следства тэракту у Мінскім метро?
Пыжык: "Справу пра анархістаў мне складана пракаментаваць, бо я валодаю толькі той інфармацыяй, кая з'яўлялася ў Інтэрнэце. Што тычыцца тэракта, гэта не толькі маё меркаванне, але і супрацоўнікаў праваахоўных органаў, з якімі я маю кантакт, ён быў спланаваны вузкім колам супрацоўнікам спецслужбаў. Каманда была дадзеная зверху. Улада ведала, што і як планавалася. Гэта было вельмі выгодна ўладзе".
Еўрарадыё: А ці ёсць нейкія факты, якія могуць пра гэта сведчыць? На што б вы звярнулі ўвагу?
Пыжык: "У любых забойствах заўжды ёсць канкрэтны матыў. У дадзеным выпадку гэта тычыцца масавага забойства людзей гэтага матыву няма. Ніхто не можа патлумачыць, навошта яны гэта зрабілі і чаму. Такзама здзіўляе час прыбыццё на месца прэзідэнта. Усе звярнулі ўвагу, што прыехаў ён вельмі хутка. Там нават выбухатэхнікі, эксперты не паспелі да канца правесці агляд месца здарэння, гэта дакладна. А ён быў упэўнены, што няма другой выбуховай прылады. Другая, трэцяя бомба магла выбухнуць, а ён заходзіць з дзіцёнкам як да сябе дамоў. Яны маглі нават нешта падкінуць або ненаўмысна знішчыць. Вельмі шмат дзіўных нюансаў. Бо як па СМІ паведамлялася, хлапец сам прызнаўся. Калі чалавек прызнаецца, то ён паказвае усё ад А да Я усё, як і навошта. Яму не трэба дыктаваць, ён усё распавёў на допыце. Таму павінны  спакойна ўсе распавесці на месцы. Там таксама было заяўлена, што для вывучэння псіхікі тэрарыста ўключаны спецыялісты Інстытута нацыянальнай бяспекі, выбачаюся, але псіхіку злачынцы вывучаюць не чэкісты нашыя, а лекары-псіхіатры. І пасля ён адразу прызнаўся ва ўсіх іншых выбуках. Пытанне – ён меркаваў, што яго за гэта пахваляць. Яго расстраляюць. Супрацоўнікі спецслужбаў паведамілі, што выкарыстоўвалася дыперакіс ацэтона, у народзе яе называюць «кіска». У Інтэрнэце сапраўды ёсць інфармацыя, як яе зрабіць і для гэтага не трэба быць цуда-хімікам, але каб яе прыгатаваць, патрэбныя веды, месца нармальнае. Трэба быць спецыялістам па зборцы выбуховых рэчываў. Пры яго вырабе нельга выкарыстоўваць нават газетную паперу, бо ў газетнай паперы знаходзіцца свінец, а ён можа выклікаць дэтанацыю. Нават удары па гэтым выбуховым рэчыве могуць выклікаць дэтанацыю. А на камерах паказана, як ён ідзе з гэтай сумкай, размахвае, змяняе рукі, перакідвае сумку з рукі на руку. Нібыта не ведае, што там бомба. І хуткасць раскрыцця злачынства здзіўляе. Гадамі расследуюць адзін выбух, другі. А тут загад Прэзідэнта, 24 гадзіны і асабліва цяжкае злачынства раскрытае. Звар'яцець можна".


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі