СМІ: Спадарожнік зафіксаваў цеплавую ўспышку перад падзеннем самалёта A321

СМІ: Спадарожнік зафіксаваў цеплавую ўспышку перад падзеннем самалёта A321

Амерыканскі інфрачырвоны спадарожнік зафіксаваў цеплавую ўспышку ў тым месцы і ў той час, калі адбылося разбурэнне і падзенне расійскага пасажырскага самалёта A321 у Егіпце. Пра гэта паведамляе NBC News са спасылкай на свае крыніцы ў мінабароны ЗША. Нагадаем, 31 кастрычніка, у авіякатастрофе ў Егіпце загінулі 224 чалавекі, а сярод іх і трое беларусаў.

Амерыканскія разведчыкі мяркуюць, што ўспышка з'яўляецца сведчаннем выбуху на борце самалёта — альбо ў баках з палівам, альбо бомбы. У той жа час спадарожнік не зафіксаваў слядоў патраплення ў самалёт ракеты.

Як вядома, дагэтуль невядома, з-за чаго пасажырскі самалёт пачаў разбурацца ў паветры на вялікай вышыні. Тэрарысты з "Ісламскай дзяржавы" бралі адказнасць за тэракт. Аднак эксперты заявілі, што ў Егіпце ў тэрарыстычных груповак няма ракет, якія маглі б збіць самалёт на такой вышыні. Таму найчасцей згадваецца версія пра выбух на борце самалёта. Расійскія ўлады заяўляюць, што рабіць высновы пра прычыны катастрофы перадчасна, праводзіцца расследаванне.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі