Спявачка Маргарыта Ляўчук ідзе на папраўку і хутка адновіць выступленні

Маргарыта Ляўчук / dw.com
Маргарыта Ляўчук / dw.com

Спявачка Маргарыта Ляўчук ідзе на папраўку і хутка адновіць выступленні. "Я ўжо "распяваюся", але голас яшчэ цалкам не аднавіўся", кажа яна ў каментары @pozirkonline. Паводле слоў Ляўчук, лячэнне яшчэ працягваецца, але праходзіць паспяхова.  

Чакаецца, што першы канцэрт пасля заканчэння лячэння пройдзе 5 траўня ў Оперным тэатры Быдгашча (Польшча).

Ляўчук адмяніла свае канцэрты ў Польшчы ў сакавіку. У яе ўзніклі праблемы з голасам — "дыягнаставалі паліп на галасавых звязках".

Маргарыта Ляўчук у 2020-м падтрымала мірныя пратэсты ў Беларусі, яна была вымушаная пакінуць радзіму. Летась у РБ спявачку абвясцілі ў вышук як абвінавачаную па крымінальнай справе пра "здзек над дзяржаўнымі сімваламі"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі