Старшынёй Партыі БНФ пераабраны Аляксей Янукевіч

За яшчэ аднаго прэтэндэнта — Васіля Раманава з Гомеля — галасы аддалі 18 дэлегатаў. Два бюлетэні прызнаныя несапраўднымі.

Янукевіч заявіў, што “не абяцае рэзкіх прарываў і вялікіх вынікаў”. “Мы разумеем, што сітуацыя ў Беларусі вельмі цяжкая і не спрыяе дзейнасці палітычных партый. Будзе шмат працы, часта складанай і няўдзячнай”, — сказаў ён.

Паводле статуту старшынства ў партыі абмежавана двума тэрмінамі. Такім чынам, на наступным з'ездзе Янукевіч не можа вылучацца на гэтую пасаду, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі