"Пражыць яшчэ 6 гадоў выглядае складанай задачай" — прыйшоў ліст ад Кастусёва

Рыгор Кастусёў 

Рыгор Кастусёў  / sb.by

Родные палітвязня і старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва атрымалі ад яго ліст з-за кратаў. Пра гэта стала вядома "Радыё Свабода". У лісце палітык віншуе жонку Ларысу з 44-й гадавінай шлюбу. Дату яны адзначалі паасобку.  Палітык узгадвае, што праз шесць год у іх мусіць быць залатое вяселле. Але зараз, прызнаецца, ён пазбягае думак пра гэта.

"Я раней усё думаў шмат аб гэтай даце. Хацеў бы сабраць кучу гасцей і адзначыць з размахам. Але зараз, на жаль, погляды сталі больш пэсымістычнымі. Аптымізму паменшала, бо пражыць яшчэ шэсць гадоў выглядае складанай задачай", — піша Кастусёў сваякам.

Нагадаем, два гады таму палітыка асудзілі на 10 гадоў зняволення. Яшчэ падчас знаходжаньня ў СІЗА ў Рыгора Кастусёва дыягнаставалі рак. Але негледзячы на хваробу яму толькі узмацняюць рэжым — сёлета ў студзені суд прызначыў яму тры гады ў турме. Палітыка ўтрымліваюць у горадзенскай турме № 1.

Рыгор і Ларыса Кастусёвы выгадавалі траіх дзяцей. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі