Палітвязень Рыгор Кастусёў скардзіцца на здароўе ў гарадзенскай турме

Рыгор Кастусёў

Рыгор Кастусёў / @euroradio

Палітвязень Рыгор Кастусёў скардзіцца на здароўе ў гарадзенскай турме №1. Пра гэта ў Facebook паведамляе зяць палітыка Дзмітрый Антончык.

"Рыгор Кастусёў знаходзіцца ў гродзенскай турме. Паводле апошняй інфармацыі, у камеры адзін. Скардзіцца на здароўе. Кажа, што апошнія два месяцы ў "Ваўчыных норах" былі вельмі цяжкія. Доўгі этап у Гродне таксама падкасіў здароўе", – напісаў ён у Facebook.

Экс-старшыня партыі БНФ быў затрыманы ў 2021 годзе. У верасні 2022 года яго прыгаварылі да 10 гадоў пазбаўлення волі па "справе аб дзяржперавароце". Падчас утрымання пад вартай у яго было выяўлена анкалагічнае захворванне. Кастусёў адбываў тэрмін у калоніі №22 "Ваўчыныя норы" ў Івацэвічах. 15 студзеня 2024 года па рашэнні суда яго перавялі на турэмны рэжым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі