Палітвязня Рыгора Кастусёва пераводзяць на турэмны рэжым

Рыгор Кастусёў

Рыгор Кастусёў

Палітвязня экс-кіраўніка Партыі БНФ Рыгора Кастусёва пераводзяць на турэмны рэжым, такое рашэнне было прынятае напярэдадні. Пра гэта паведаміў у сацсетках зяць палітыка Дзмітрый Антончык.

"Адбыўся "суд" па змене рэжыму ўтрымання Рыгора Кастусёва. Суддзя накіраваў на турэмны рэжым", піша Антончык. Паводле яго слоў, пасяджэнне суда праходзіла па відэасувязі. Калі і ў якую турму перавядуць палітыка, родным пакуль невядома.

Нагадаем, Рыгора Кастусёва затрымалі вясной 2021 года. Яго судзілі разам з палітолагам і літаратуразнаўцам Аляксандрам Фядутам і юрыстам з ЗША Аляксандрам Зянковічам. Іх абвінавацілі ў змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам. Кастусёва прыгаварылі да 10 гадоў пазбаўлення волі. Праваабаронца Андрэй Бандарэнка, які змог патрапіць на адно з тых судовых паседжанняў, пазней пісаў у сацсетках, што, паводле яго адчуванняў, "Кастусёў там выпадковы элемент і яго прыцягнулі выключна ў якасці "масоўкі" і яго вядомасці".

Дадамо, што ў зняволенні ў палітыка абвастрыліся праблемы са здароўем, у яго выявілі анкалагічнае захворванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі