Стартуе стратэгічны дыялог паміж ЗША і беларускімі дэмсіламі

Святлана Ціханоўская і прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, архіўнае фота

Святлана Ціханоўская і прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, архіўнае фота / пресс-служба Белого дома

У наступную сераду, 6 снежня, у Вашынгтоне стартуе стратэгічны дыялог паміж ЗША і беларускім дэмакратычным рухам. Пра гэта паведамляе рэсурс "Позірк" са спасылкай на галоўнага дарадцу Святланы Ціханоўскай Франка Вячорку.

Дыялог працягнецца два дні. У ім, акрамя Ціханоўскай, возьмуць удзел прадстаўнікі Аб'яднанага пераходнага кабінета, Каардынацыйнай рады, трэцяга сектара, незалежных СМІ, прафсаюзаў і моладзі. Правядзенне гэтай сустрэчы ў канцы лістапада абмяркоўвалася падчас тэлефоннай размовы Святланы Ціханоўскай з памочнікам дзяржсакратара ЗША па пытаннях Еўропы і Еўразіі Джэймсам О'Браенам. Вячорка нагадаў, што раней О'Браен займаўся ў амерыканскім урадзе каардынацыяй санкцый, у тым ліку супраць беларускіх уладаў.

У рамках візіту ў ЗША Ціханоўская таксама возьме ўдзел у слуханнях па Беларусі, якія арганізуе 5 снежня Камітэт па замежных справах Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША. Пра гэта таксама расказаў Вячорка. А ў панядзелак, 4 снежня, лідарка беларускіх дэмсілаў выступіць разам з прафесарам Цімаці Снайдэрам у Ельскім універсітэце. Снайдэр — амерыканскі гісторык, які спецыялізуецца на гісторыі Усходняй Еўропы Новага часу, у прыватнасці, Украіны, Беларусі, Літвы, Польшчы і Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі