Суд "Экамедсэрвіса": анестэзіёлаг назваў магчымыя прычыны смерці Кубаравай
У судзе 13 студзеня дапрасілі былога лекара-анестэзіёлага Аляксандра Шурава.
Ён лічыць, што ўскладненні, якія пацягнулі смерць гродзенкі Юліі Кубаравай, маглі здарыцца па некалькіх прычынах.
Найперш ён назваў спыненне падачы кіслароду, што прывяло да гіпаксіі мозгу, перадае interfax.by. Пры гэтым лекар дадаў, што "ніякіх клінічных праяваў пачатку ацёку мозгу не было".
Другой магчымай прычынай ён назваў рэакцыю на дзяўчыне прэпараты. "На ўведзены прэпарат для мясцовай анестэзіі бывае шмат пабочных эфектаў, а таксама бываюць алергічныя рэакцыі на прэпараты для агульнай анестэзіі", — растлумачыў Шураў.
Па яго словах, маці дзяўчыны пасля аперацыі казала, што па матчынай лініі былі праблемы з выйсцем з анестэзіі. Сама ж пацыентка, па яго словах, перад аперацыяй катэгарычна адмаўляла, што ў яе ёсць алергічная рэакцыя на прэпараты.
Фота — з сацыяльных сетак