Суд на ўдзельнікамі гурта Litesound і іх бацькамі прызначаны на 10 сакавіка

Litesound / фота з сацсетак гурта
Litesound / фота з сацсетак гурта

Суд над удзельнікамі гурта Litesound, а таксама іх бацькамі прызначаны на 10 сакавіка. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Сям'ю Каракіных абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах: "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх" і "незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў".

Litesound — удзельнікі "Еўрабачання-2012". Музыкаў Дзмітрыя і Уладзіміра Каракіных затрымалі разам з бацькамі: за краты таксама трапілі маці Вольга і бацька Юры. ізалятары ў бацькі адбыўся інсульт, яму дазволілі знаходзіцца дома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі