Аляксей Навальны асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі

Разам з Аляксеем Навальным, Ленінскі суд Кірава прызнаў вінаватым і Пятра Афіцэрава. Ён прысуджаны да 4 гадоў пазбаўлення волі. Абодва фігуранта “Справы “Кіраўлеса” праходзяць па артыкуле 160 Крымінальнага кодэкса РФ (прысваенне ці растрата). Яна прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Абодва асуджаных заключаныя пад варту ў зале суда. На фота ніжэй бачна, як Аляксея Навальнага закоўваюць у кайданкі.

Зараз суддзя Бліноў дачытвае прысуд. У судзе прысутнічае бацька Навальнага, юрысты і каля 50 журналістаў. Навальны вядзе трансляцыю з абвяшчэння прысуду ў сваім твітары.

"Добра. Вы тут не сумуйце без мяне. А галоўнае — не лайдачце, жаба сама сябе з нафтавай трубы не скіне", — напісаў юрыст некалькі гадзінаў таму.

Суддзя палічыў віну Навальнага цалкам даказанай і не ўбачыў у пераследзе юрыста палітычных матываў. Навальны ў прысудзе называецца арганізатарам злачынства, Афіцэраў — саўдзельнікам.

Фота: ria.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі