З'явілася фота з адпявання Аляксея Навальнага
Труну з Аляксеем Навальным нясуць у храм
Чарга да царквы, дзе адбывалася адпяванне Аляксея Навальнага, расцягнулася на два кіламетры.
Каля храма іконы Божай Маці "Спатоль мой смутак" сабраліся тысячы чалавек. На развітанне з сынам прыйшлі бацькі расійскага апазіцыйнага палітыка — Людміла і Анатоль Навальныя.
На розных пляцоўках YouTube трансляцыю цырымоніі глядзяць сотні тысяч гледачоў.
Каманда Навальнага апублікавала фота з адпявання.
Пахаваюць палітыка на Барысаўскіх могілках у Маскве.
Аляксей Навальны раптоўна памёр 16 лютага ў калоніі пад Нарыльскам. Незалежныя эксперты і заходнія палітыкі ўскладаюць адказнасць за яго смерць на расійскія ўлады. У рэзалюцыі 29 лютага Еўрапарламент адкрыта ўсклаў гэтую адказнасць на Уладзіміра Пуціна.
Пры арганізацыі пахавання Навальнага яго паплечнікі сутыкнуліся са шматлікімі цяжкасцямі. Па іх словах, ні адзін катафалк не пагаджаўся везці цела палітыка ў царкву на адпяванне. Таксама яны не змаглі дамовіцца на арэнду новоднай пахавальнай залы для развітання з загінулым апазіцыянерам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.