Супрацоўнікі ЦВК могуць наведваць забароненыя для дзяржорганаў сайты

У інтэрв'ю "Комсомольской правде" Лазавік паведаміў, што супрацоўнікам ЦВК закупілі электронныя планшэты: "Ёсць яшчэ планшэт, з якім я магу дзесьці яшчэ і дома паглядзець ці ў камандзіроўцы пагартаць апошнія навіны. Нам цэнтралізавана закупілі і выдалі абсалютна аднолькавыя планшэты, яны часам даюць магчымасць адкрыць некаторыя сайты, якія з тых ці іншых прычынаў заблакаваныя для карыстальнікаў дзяржорганаў".



Па словах Лазавіка, асвойваць сучасныя электронныя тэхналогіі пачала і старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Хаця яна і застаецца кансерватыўнай у атрыманні навінаў з інтэрнэту. "Але ў яе ёсць апарат, які забяспечвае яе інфармацыяй, атрыманай з камп'ютара і інтэрнэту. Яна начальнік, а начальнік не сам павінен пальцам у кнопкі тыкаць. Для гэтага ёсць у нас спецыялісты", — паведаміў чыноўнік.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі