Сяргей Касціцын вярнуўся ў мінскае "Дынама"

Сяргей Касціцын вярнуўся ў мінскае "Дынама"

Сяргей Касціцын вярнуўся ў ХК "Дынама-Мінск". Новы кантракт разлічаны на два гады, інфармуе дынамаўская прэс-служба. Касціцын выступаў у беларускім клубе ў сезоне 2016/2017 гадоў, закінуў 5 шайбаў і зрабіў 23 выніковыя перадачы. Пасля гуляў за "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада, але сезон быў не вельмі ўдалым (7 шайб і 7 галявых перадач у 43 матчах).

Два дні таму з'яўлялася інфармацыя, што мінскае "Дынама" вядзе перамовы з двума братамі Касціцынымі, 31-гадовым Сяргеем і 33-гадовым Андрэем. Мінулы сезон Андрэй Касціцын правёў у кітайскім "Куньлуне", у 22 матчах закінуў 3 шайбы і зрабіў 10 галявых перадач.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі