Сёлета "Чарнобыльскі шлях" кардынальна зменіць маршрут

7 красавіка адбылося паседжанне аргкамітэта "Чарнобыльскага шляху-2014". Яго сябры вырашылі змяніць маршрут, які традыцыйна складаўся 26 красавіка кожнага года, — да чарнобыльскай капліцы на плошчы Бангалор у Мінску. Аргкамітэт вырашыў пакінуць месца збору ранейшым — каля кінатэатра "Кастрычнік". Далей плануецца прайсці па вуліцах Сурганава і Якуба Коласа ў Курапаты.



Заяўкі ў мінскі гарадскі і раённы выканаўчыя камітэты будуць пададзеныя 9 красавіка. Заяўнікамі зьбіраюцца выступіць Марына Хоміч, Ілля Дабратвор, Анатоль Сідарэвіч і Аляксей Янукевіч, паведамляе Радыё Свабода.
 

Пасля шэсця і мітынгу Курапатах пройдзе талака.
 

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі