Сёння пачынаецца прыём заявак на ўдзел у адборачным туры “Еўрабачання-2016”
Ад сёння, 23 кастрычніка, Белтэлерадыёкампанія пачала прыём заявак на ўдзел у адборачным туры “Еўрабачання-2016”. У якасці выканаўцы ў адборы могуць удзельнічаць асобы, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны, якім на дату падачы заяўкі споўнілася 16 год.
У праекце таксама можа ўдзельнічаць песня (музыка і (або) тэкст), якая да 1 верасня 2015 года не была камерцыйна рэалізавана, гэта значыць распаўсюджаная праз інтэрнэт, на дысках ці аўдыёкасетах, на радыё, тэлебачанні, не выконвалася публічна. Максімальная працягласць песні — тры хвіліны.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць заяўку каштоўнай бандэроллю на адрас: 220807, г. Мінск, вул. Макаёнка, 9, Белтэлерадыёкампанія, з паметкай “Нацыянальны адборачны тур конкурсу песні “Еўрабачанне-2016”.
Падрабязна з правіламі можна азнаёміцца на сайце Белтэлерадыёкампаніі.
Заяўкі прымаюцца да 21 лістапада. Да 2 снежня прафесійнае журы правядзе праслухоўванне ўдзельнікаў і вызначыць не больш за пятнаццаць фіналістаў. Фінал праекта адбудзецца не пазней за 25 студзеня 2016 года ў фармаце тэлевізійнага канцэрта ў прамым эфіры.
Ці пойдуць на "Еўрабачанне" былыя фаварыты публікі, якіх абрэзала журы
Пераможцу нацыянальнага адбору сёлета будуць вызначаць толькі гледачы з дапамогай тэлефоннага і СМС-галасавання падчас трансляцыі. Сам конкурс “Еўрабачанне-2016” пройдзе ў траўні будучага года ў Стакгольме — сталіцы Швецыі.
Фота: srf.ch