Тэст: Пазнай зорку і вазьмі аўтограф!
У гомельскім аэрапорце супрацоўніца службы сервіса прымусіла музыкаў амерыканскага рок-гурта Red Hot Chili Peppers (RHCP) распісацца на дысках і постэрах... Metallica. Пра гэта распавёў басіст RHCP Флі ў сваім Instagram.
"Мы былі пакліканы службовымі асобамі мытных органаў у аэрапорце ў Беларусі, і яны папрасілі нас падпісаць некалькі дыскаў і фотаздымкаў Metallica. Мы спрабавалі ім патлумачыць, што мы не Metallica, але яны настойвалі на тым, каб мы падпісвалі ў любым выпадку. Яны мелі ўладу. Ну, я сапраўды аднойчы іграў з Metallica. Я люблю Metallica, але ў любым выпадку я не Роберт Трухільё".
А ці пазналі б вы знакамітых музыкаў, калі б выпадкова сустрэлі іх у аэрапорце? Прапануем даведацца!