Тры лідары Аўтамайдана абвешчаныя ў вышук

Адпаведная інфармацыя змяшчаецца ў базе звестак МУС у катэгорыі "Асобы, якія хаваюцца ад органаў улады", паведамляе news.liga.net.



Булатаў у базе пазначаны як асоба, якая хаваецца ад органаў дасудовага следства. Артыкул абвінавачвання — "масавыя беспарадкі, якія прывялі да гібелі людзей або iншых цяжкіх наступстваў", санкцыя - пазбаўленне волі на тэрмін ад 8 да 15 гадоў. У базе значыцца, што Булатаву абраная мера стрымання "ўтрыманне пад вартай". Нагадаем, што Дзмітрый Булатаў ўчора знайшоўся пасля тыдня адсутнасці — увесь зрэзаны, без часткі вуха, з праколатымі далонямі.



Коба  і Грыцэнка таксама падазраюцца па тым жа артыкуле. Мера стрымання для Кобы — утрыманне пад вартай, для Грыцэнкі — пастанова суда аб дазволе на затрыманне з мэтай прыводу. Усе тры актывісты, як паказана ў базе, лічацца зніклымі 24 студзеня. Якія суды і калі прынялі рашэнні аб арышце актывістаў або затрыманні з мэтай прыводу да следчых, невядома.



Фота — news.liga.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі