Турысты з Беларусі ў 2022 годзе абіралі Турцыю, Расію і Егіпет — Белстат

Турцыя

Турцыя / pexels.com

За 2022 год уязны турызм у Беларусь склаў 4,9 мільёна паездак, паведамляе Белстат.

Самую вялікую групу сярод замежных турыстаў склалі расіяне — 136 тысяч чалавек. Сярэдняя працягласць знаходжання замежнікаў на тэрыторыі Беларусі склала пяць дзён.

Выязны турыстычны паток склаў 3,9 мільёна паездак. У сярэднім беларусы выязджалі на адпачынак на 8 дзён. Найбольш распаўсюджаным напрамкам сярод нашых турыстаў стала Турцыя: яе летась наведалі 104,2 тысячы чалавек. Другое месца па папулярнасці заняла Расія — 78,2 тысячы. Далей ідуць Егіпет (50,9 тысячы), Аб'яднаныя Арабскія Эміраты (30,5 тысячы) і Грузія (21,3 тысячы)

Папулярным застаецца і ўнутраны турызм. Летасць у арганізаваных турыстычных паездках па краіне паўдзельнічацлі больш за 1,5 мільёна беларусаў. Пры гэтым 91,6% склалі аднадзённыя турыстычныя экскурсіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі