Ты дапамагаў зэкам, яны цябе будуць "грэць": пратэстная гісторыя Стаса з Гродна

Станіслаў Цыбінскі / August2020
Станіслаў Цыбінскі / August2020

Станіслаў Цыбінскі — былы зняволены. Пасля вызвалення ён вырашыў ратаваць людзей, якія выходзяць іх турмы. У 2019-м годзе Еўрарадыё зрабіла вялікі матэрыял аб Стасе. У той час ён працаваў афіцыянтам у двух рэстаранах ў Гродне. Праз год — летам 2020-га, Стас ужо працаваў адміністратарам у Мінску. 10 жніўня ён выйшаў на мірную дэманстрацыю. Праекту August2020 Цыбінскі распавёў сваю пратэстную гісторыю.

Ты любіш АМАП?

Стаса "ўзялі" на Пушкінскай каля 10-й вечара. Ён стаяў з плакатам. З натоўпу яго вырвалі людзі ў чорным.

— Я спытаў: "На якой падставе вы мяне забіраеце, прад'явіце дакументы". Яны не рэагавалі на просьбы. У аўтазаку кінулі на падлогу, рукі і ногі зацягнулі сцяжкай — я не мог паварушыцца. І адразу пачалі біць дубінкамі, без удакладненняў і слоў. Па спіне, ягадзіцах, шыі, потым проста мясілі нагамі. Удары ляцелі з усіх бакоў: "Што ты тут робіш? Хочаш пераменаў? Спявай гімн! Ты любіш АМАП? Хто твой прэзыдэнт? Ты патрыёт сваёй краіны?

Стас страціў прытомнасць. Ачуняў на газоне, выклікаў хуткую. Яго прывезлі ў БХМД і прапанавалі шпіталізацыю. Але хлопец адмовіўся, бо нядаўна ўладкаваўся на працу:

— Прыняў абязбольваючае і заступіў на змену. Кружылася галава, усё балела, ванітавала, але я не хацеў пазбавіцца працы.

Ты помогал зэкам, они тебя будут "греть": "протестная" история Стаса из Гродно
Станіслаў Цыбінскі / August2020

У мяне скралі права голасу

Неўзабаве Стаса выклікаў працадаўца:

— Ты што, ідыёт ці дэбіл ?! Толькі прыехаў у Мінск, навошта ты пайшоў на гэтую акцыю? — крычаў ён.

— У мяне скралі права голасу, я выйшаў выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю. І зрабіў гэта не ў працоўны час, а ў свой выхадны.

Стаса звольнілі. А да гэтага, 11 жніўня, затрымалі ў другі раз.

Ты дапамагаў зэкам, а цяпер яны цябе будуць "грэць"

— Пасля працы я сустрэўся са сваёй дзяўчынай у цэнтры, мы зайшлі ў рэстаран у гатэлі "Еўропа". І калі тое, што адбылося 10 жніўня яшчэ можна неяк зразумець, то тут усё было дзіка. Да нашага століка падышлі тры чалавекі ў цывільным, не назваліся, адзін узяў мой тэлефон: "Я табе сказаў, пройдзем з намі! Інакш мы цябе адсюль вынесем". А вы хто? Супрацоўнікі? Пакажыце, калі ласка, дакументы. На якой падставе я павінен з вамі ісці? Я затрыманы?

Стас распавядае, што яго выцягнулі з-за стала і зацягнулі ў жоўты аўтобус. Людзі ў чорным і аліўкавым перакапалі яго рэчы, распранулі, адарвалі падэшву ў чаравіку. Запатрабавалі разблакаваць тэлефон. Адзін з сілавікоў пазнаў хлопца па відэа з Onliner: "Папаўся! Ты дапамагаў зэкам, а цяпер яны цябе будуць" грэць"".

Стас кажа, што пачалі яго мясіць мяне з усіх бакоў.

— Я стаяў на каленях, адзін з іх разгарнуў мяне за плячо: "Я хачу гэтай поскудзі ў твар паглядзець". Вочы шкляныя, звярыныя. І ён мне з нагі як даў берцам ў грудзі. Наступіла лёгкае памутненне. І нейкая эйфарыя. Лёгкасць. Усе цёмна. Не ведаю, што гэта было.

Ты помогал зэкам, они тебя будут "греть": "протестная" история Стаса из Гродно
Станіслаў Цыбінскі / August2020

Ачуняў Стас у машыне хуткай дапамогі: ён страціў прытомнасць. Апынулася, што невядомыя вынеслі яго з аўтобуса, паклалі каля праезднай часткі, прычым ногі ляжалі на дарозе. Хуткую выклікалі мінакі. Знік тэлефон і 20 еўра.

Ад шпіталізацыі Стас зноў адмовіўся. Паехаў у Партызанскі РУУС. Напісаў заяву, атрымаў накіраванне на судмедэкспертызу. Напісаў на дзеянне сілавікоў заяву ў пракуратуру. Але пакуль усё безвынікова — разгляд заявы працягнулі на тры месяцы.

Не хачу нават на вуліцу выходзіць

Пасля звальнення хлопец вярнуўся ў Гродна.

— Прыходзіў у сябе. Стала кепска са сном, часта баліць галава, ванітуе, агульная разбітасць. Раней я бег на працу, імкнуўся туды, а цяпер не хачу нават на вуліцу выходзіць. Пасля калоніі, калі гадамі не бачыш паветра, трава, зеляніна, я ўзяў за правіла проста шпацыраваць, хадзіць у лес — там надыходзіць душэўны спакой. А зараз у мяне стан, якога раней не было — нічога не хочацца, апатыя ці дэпрэсія.

У Гродне Стас зноў уладкаваўся на працу афіцыянтам, сам пашыў сабе мятлік і камізэльку для працы. Але з заробкам каля 400 рублёў складана дапамагаць людзям, як прызвычаіўся гэта рабіць хлопец.

— Запыты аб дапамозе [экс-зняволеным — рэд.] ідуць і ідуць. Да каранавірусу людзі значна дапамагалі, зараз усім цяжка, і дапамога знізілася на 70%. Нядаўна была амністыя, шмат хлопцаў патрапілі пад яе, звяртаюцца з просьбамі, але, на жаль, ужо не магу ўсім дапамагчы.

Ты помогал зэкам, они тебя будут "греть": "протестная" история Стаса из Гродно
Станіслаў Цыбінскі / August2020

Жадаю нашай краіне пераменаў

Тут разважанні Стаса хочам працытаваць цалкам:

— Калі я выйшаў з калоніі, сеў у грамадскі транспарт, ехаў і не разумеў, што адбываецца. Я ўбачыў, якія ў людзей сумныя. Потым зразумеў, што ў іх маленькія заробкі, думкі пра выжыванне, яны сам-насам са сваімі праблемамі, загружаныя, затурканая.

Я раней марыў пра шчасце. Для мяне шчасце — гэта калі можна спакойна хадзіць па вуліцах, ствараць, калі людзі ўсміхаюцца адзін аднаму. І можна спытаць у мінака: "Які ў вас настрой?" І ён не будзе такі хмурны, не паглядзіць злымі вачыма, не пашле, не пакажа сярэдні палец, а ўсміхнецца і скажа: "Сёння такое класнае надвор'е! Настрой — выпіць кубачак кавы".

Мая наіўная мара, каб людзі былі шчаслівыя. Я жадаю нашай краіне пераменаў. Кожную раніцу бяру тэлефон і думаю, а раптам будуць добрыя навіны. Не перастану верыць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі