Тысячы брытанскіх турыстаў чакаюць эвакуацыі з Егіпта

Тысячы брытанскіх турыстаў чакаюць эвакуацыі з Егіпта

Брытанскія авіяперавозчыкі ў пятніцу пачнуць эвакуацыю грамадзян Злучанага Каралеўства з егіпецкага Шарм-эш-Шэйха. З Брытаніі самалёты паляцяць пустымі: усе рэйсы на егіпецкі курорт адкладзеныя на няпэўны тэрмін з-за пагрозы бяспекі. Назад яны павязуць пасажыраў, якім дазволяць узяць толькі ручную кладзь — невялікія сумкі з самым неабходным. Багаж павязуць асобным рэйсам.

На сёння тысячы брытанскіх турыстаў завіслі ў Шарм-эш-Шэйху пасля прыпынення краінай усіх палётаў у гэты горад на Чырвоным моры.

Раней прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран заявіў: хоць на сёння няма поўнай упэўненасці, што самалёт расійскай авіякампаніі быў узарваны, аднак падаецца найбольш верагодным, што адбылося менавіта так, перадае ВВС.

Егіпецкія ўлады адмаўляюць версію тэракта. Тым не менш шэраг еўрапейскіх авіяперавозчыкаў адмянілі рэйсы на папулярныя курорты.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі