У Ашхабадзе Румаса і Мядзведзева пасадзілі пад вялізнай карцінай (фотафакт)
![У Ашхабадзе Румаса і Мядзведзева пасадзілі пад вялізнай карцінай (фотафакт)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1555136796_0_0_2996_2048_1440x900_80_1_1_b198b9eff06ddac0b59971d012da3b16.jpg.webp?itok=dGP1cLlr)
У Ашхабадзе прайшло пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў краін СНД. У ім паўдзельнічаў і беларускі прэм'ер-міністр Сяргей Румас. Падчас пратакольных фотаздымкаў ён сеў каля расійскага прэм'ера Дзмітрыя Мядзведзева пад вялізнай карцінай.
Прэм'еры краін СНД падпісалі шэраг дамоваў. У прыватнасці, было вырашана падрыхтаваць праект міжнароднай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва да 2030 года, інфармуе ria.ru.
БЕЛТА