У аўтазак з шаурмой: што адбывалася ў рэгіёнах у нядзелю 22 лістапада
![Звычайная нядзеля ў Баранавічах/ intex-press](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/photo_2020-11-22_13-36-16.jpg.webp?itok=tUbI0TIc)
Звычайная нядзеля ў Баранавічах/ intex-press
22 лістапада ў Беларусі праходзіць Марш супраць фашызму. Як заўсёды эпіцэнтрам пратэстаў стаў Мінск, але абласныя гарады і раённыя цэнтры таксама вырашылі не адставаць ад сталіцы, выйшаўшы на вуліцы.
Брэст
У гадзіну дня па Савецкай шпацыраваў АМАП. Людзей, якія таксама хацелі пагуляць, часам здымалі на камеру, перадае гарадскі часопіс "Бінокль". У некаторых раёнах людзі гулялі дружнымі калонамі ці станавіліся ў ланцугі салідарнасці. А потым аднаго чалавека затрымлівала 6 сілавікоў — разам больш надзейна, ну. І яшчэ зноў затрымалі 63-гадовую Алену Гнаук — легенду брэсцкіх пратэстаў. Яе ўжо штрафавалі, садзілі на суткі, змяшчалі ў карцэр і нават завялі крымінальную справу — падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў.
Гродна
У горадзе над Нёманам сёння людзі станавіліся ў ланцугі салідарнасці, шпацыравалі па цэнтры, каталіся на аўтамабілях. У цэнтры была заўважаная пажылая жанчына з БЧБ-парасонам! А яшчэ міліцэйскія начальнікі ў цывільным і АМАП — таксама шпацыравалі — выхадны ўсё-такі!
![В автозак с шаурмой: что происходило в регионах в воскресение 22 ноября](/sites/default/files/paragraphs/image/photo2020-11-2215-01-46.jpg)
Магілёў
У гэтым годзе сёння супраць дыктатуры пратэставала "бульба". У астатнім усё прадказальна: аўтазакі і сілавікі ў цэнтры, невялікія групкі мірных грамадзян, якія гулялі, і лакальныя акцыі пратэсту на раёнах.
![В автозак с шаурмой: что происходило в регионах в воскресение 22 ноября](/sites/default/files/paragraphs/image/photo2020-11-2214-09-48.jpg)
Гомель
Хлопца, які дастаў БЧБ-сцяг на вуліцы, адразу скруцілі і зацягнулі ў бус. Кажуць, што там сёння міліцыя стаіць на кожным перакрыжаванні.
![В автозак с шаурмой: что происходило в регионах в воскресение 22 ноября](/sites/default/files/paragraphs/image/photo2020-11-2214-05-53.jpg)
Ляхавічы!
У мінулую нядзелю жыхары гэтага горада ўпершыню ўбачылі аўтазакі. І не выпадкова: два чалавекі — таксама сіла!
![В автозак с шаурмой: что происходило в регионах в воскресение 22 ноября](/sites/default/files/paragraphs/image/photo2020-11-2217-18-30.jpg)
У абед стала вядома, што затрымана трое жыхароў Бярозы — яны пілі гарбату па-суседску. У Баранавічах сілавікі ачапілі цэнтр горада. А потым сталі забаўляцца: затрымалі двух мужчын, якія куплялі шаурму ў мясцовым кафэ. У аўтазак мужчын даставілі разам з шаурмой, піша intex-press.by.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.